Показаны сообщения с ярлыком #ЛітАлфавіт. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком #ЛітАлфавіт. Показать все сообщения

25 сентября 2022

#ЛітАлфавіт

Нідзе так трапна і ўзнёсла не адлюстравана прыгажосць прыроды і чалавечыя пачуцці, як у вершах беларускіх пісьменнікаў.
Цудоўная раніца, якая абяцае перайсці ў  заліты сонцам дзень... Пражывіце гэты дзень з вершам Аляксея Зарыцкага "Бабіна лета".
Выдаўся дзень вераснёвы такім
Шчодрым на сонейка.
Неба пагоднае

11 августа 2022

#ЛітАлфавіт Хведар Гурыновіч

Салігорская зямля ўзгадавала шмат таленавітых людзей. Адзін з іх - пісьменнік Хведар Гурыновіч. Наступная старонка #ЛітАлфавіт прысвечана менавіта яму. Але ж немагчыма выбраць які -небудзь адзін верш нашага земляка. Таму мы рэкамендуем вам пачытаць усе яго зборнікі, якія вы знойдзеце ў кожнай бібліятэцы раёна.
Хорастаўская бібліятэка заклікае прачытаць творы Хведара Гурыновіча!

02 июля 2022

#ЛітАлфавіт Вера Вярба

Асалода для душы і вачэй... Працягваем рубрыку #ЛітАлфавіт урыўкам з верша Веры Вярбы "Чэрвень сыходзіць жаданнямі лепшымі..."  і фотаздымкамі летніх пейзажаў.
Чэрвень сыходзіць
Жаданнямі лепшымі,

31 мая 2022

#ЛітАлфавіт Пятрусь Броўка

Вясна расквеціла ўсімі фарбамі нашу родную зямлю. Гледзячы на цудоўныя краявіды ў памяці ўсплываюць радкі з вершаў беларускіх паэтаў, якія таксама назіралі за прыгажосцю беларускай прыроды. Працягваючы рубрыку #ЛітАлфавіт прадстаўляем вашай увазе верш Пятруся Броўкі "Зямля Беларусі".

30 апреля 2022

#ЛітАлфавіт Рыгор Барадулін

Працягваем рубрыку #ЛітАлфавіт. Верш, знаёмы амаль усім. Кранае самыя патаемныя струны душы.
Барадулін Рыгор "Трэба дома бываць часцей"

Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,

09 апреля 2022

#ЛітАлфавіт Эдзі Агняцвет

Распачынае наш #ЛітАлфавіт верш Эдзі Агняцвет "***Магу я тысячы разоў..."

Магу я тысячы разоў
Глядзець на родныя мясціны:
На ўзлессе выбеглі рабіны
Паслухаць песню верасоў.
І сцежка светлая, як быццам
Бацькоўскі першы запавет,
І не забытая крыніца-
Без гэтага і свет - не свет!

07 апреля 2022

Краязнаўчы фота-марафон #ЛітАлфавіт

Напэўна кожны з нас, чытаючы паэтычныя творы аб прыродзе, ўяўляе сабе менавіта родныя краявіды - тыя мясціны, якія беражліва захоўвае наша памяць, як нешта святое і дарагое сэрцу.
Хорастаўская сельская бібліятэка прапануе для вас краязнаўчы фота-марафон #ЛітАлфавіт.
Фотаздымкі Хорастаўскіх краявідаў будуць суправаджацца творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Чытайце, атрымлівайце асалоду і няхай наш #ЛітАлфавіт закране самыя патаемныя струны вашай душы ...