02 июля 2022

#ЛітАлфавіт Вера Вярба

Асалода для душы і вачэй... Працягваем рубрыку #ЛітАлфавіт урыўкам з верша Веры Вярбы "Чэрвень сыходзіць жаданнямі лепшымі..."  і фотаздымкамі летніх пейзажаў.
Чэрвень сыходзіць
Жаданнямі лепшымі,
Патухае, як след бліскавіцы,
На лузе не ўсе стагі завершаны -
Пара касавіцы,
Дажджынку, слязу няпрошаную,
Паглынула сухая глеба,
Стаіць над сенажаццю пакошанай
Адна аблачынка неба.

Комментариев нет:

Отправить комментарий