25 сентября 2022

#ЛітАлфавіт

Нідзе так трапна і ўзнёсла не адлюстравана прыгажосць прыроды і чалавечыя пачуцці, як у вершах беларускіх пісьменнікаў.
Цудоўная раніца, якая абяцае перайсці ў  заліты сонцам дзень... Пражывіце гэты дзень з вершам Аляксея Зарыцкага "Бабіна лета".
Выдаўся дзень вераснёвы такім
Шчодрым на сонейка.
Неба пагоднае
Вочы мне слепіць.
На твары тваім
Зараз не бачу маршчынкі ніводнае.
Мякка свеціцца сукенка твая,
Быццам з прамення і ветру сатканая.
Бабіна лета ўжо. Восень.
А я
Слова шапчу веснавое:
- Каханая.

Комментариев нет:

Отправить комментарий