11 сентября 2022

#ЛітАлфавіт Уладзімір Жылка

Уладзімір Жылка - адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячаў беларускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык пакінуў значны след на літаратурнай ніве. У рубрыцы #ЛітАлфавіт прадстаўлены верш "Восень" У. Жылкі.
Восень
О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Урачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых 
Разліла сонца хваляй нежывой.

Наўкол сляды павольнага канання
І веліч нетутэйшага маўчання.
Прымаю корна сон зямлі азурны.

І летуціцца сцішанай душы
Такі ж спакой, халодны і бязбурны,
І адцвітанне яснае ў цішы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий