09 апреля 2022

#ЛітАлфавіт Эдзі Агняцвет

Распачынае наш #ЛітАлфавіт верш Эдзі Агняцвет "***Магу я тысячы разоў..."

Магу я тысячы разоў
Глядзець на родныя мясціны:
На ўзлессе выбеглі рабіны
Паслухаць песню верасоў.
І сцежка светлая, як быццам
Бацькоўскі першы запавет,
І не забытая крыніца-
Без гэтага і свет - не свет!

Комментариев нет:

Отправить комментарий