11 августа 2022

#ЛітАлфавіт Хведар Гурыновіч

Салігорская зямля ўзгадавала шмат таленавітых людзей. Адзін з іх - пісьменнік Хведар Гурыновіч. Наступная старонка #ЛітАлфавіт прысвечана менавіта яму. Але ж немагчыма выбраць які -небудзь адзін верш нашага земляка. Таму мы рэкамендуем вам пачытаць усе яго зборнікі, якія вы знойдзеце ў кожнай бібліятэцы раёна.
Хорастаўская бібліятэка заклікае прачытаць творы Хведара Гурыновіча!
Пачытай Гурыновіча Хведара!
Яно творы - машына часу...
Ты ўбачыш у іх нязведанае
І, нібыта, душы сваёй частку.
Водар летніх лугоў між радкоў,
Між старонак шапоча лістота,
Безліч літар, як птушак віхор,
Што шчабечуць на золку пяшчотна.

Пачытай Гурыновіча Хведара,
Яго творы - крыніца гаючая.
Словы трапныя ў іх і жывыя
І, бывае, бяруць за балючае.

Пачытай Гурыновіча Хведара!
Яго творы няхай стануць часткай цябе,
Пачытай Гурыновіча Хведара,
Кожны твор для цябе, аб табе...

Комментариев нет:

Отправить комментарий