Показаны сообщения с ярлыком экология. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком экология. Показать все сообщения

22 июля 2021

Экалагічная гульня "Колькі колераў у лета?"

22 ліпеня Хорастаўская бібліятэка расчыніла дзверы для самых маленькіх наведвальнікаў- выхаванцаў Хорастаўскага дзіцячага садка. Для іх прайшла экалагічная гульня "Колькі колераў у лета?". Бібліятэкар паведаміла дзеткам, што калі яна прыйшла ў бібліятэку, то на ганку ляжаў канверт з подпісам "Для самых разумных дзетак" . На канверце былі нейкія таемныя сляды і дзеткі з лёгкасцю адгадалі, што гэта сляды птушак. А ў канверце былі загадкі. За кожную адгадку маленькія эрудыты атрымоўвалі ў свой кошык фрагмент малюнка. Адгадаўшы усе загадкі, дзеці склалі маляўнічую карцінку і ўсе дружна адказалі на пытанне аб тым, якія колеры самыя летнія.