Показаны сообщения с ярлыком нестандартные формы работы. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком нестандартные формы работы. Показать все сообщения

23 февраля 2022

Бібліа-прагулка "Імя героя ў гісторыі маёй вёскі"

Сімвалічна, што менавіта 23 лютага, ў Дзень абаронцаў Айчыны, бібліятэкар Хорастаўскай сельскай бібліятэкі запрасіла вучняў Хорастаўскай сярэдняй школы на бібліа-прагулку "Імя героя ў гісторыі маёй вёскі", якая адбылася ў межах патрыятычнай акцыі "Юность, опаленная войной". Кажуць, чалавек жыве датуль, пакуль жыве памяць аб ім. Памяць аб В.З. Каржу знаходзіцца ў кожным куточку Хорастава. Рабяты наведалі месцы, якія носяць імя Героя Савецкага саюза. Гэта і помнік Васілю Захаравічу, і музей у яго гонар, прайшлі па вуліцы, якая носіць яго імя. Зямля беражэ памяць аб нашых земляках, якія абаранялі нашу Радзіму і мы - іх нашчадкі, таксама будзем памятаць.