02 сентября 2022

Вусны журнал "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню".

У святочны вераснёўскі дзень Хорастаўская бібліятэка расчыніла свае дзверы для вучняў ДУА "Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна". Бібліятэкар запрасіла школьнікаў на першы ў гэтым навучальным годзе ўрок, які прайшоў ў форме вуснага журнала "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". 
 Гістарычная памяць - гэта працэс захавання і ўзнаўлення вопыту пакаленняў. Бібліятэкар расказала вучням аб адметных рысах Хорастаўшчыны, якія адлюстроўваюцца ў дэкаратыўна- прыкладном мастацтве, мясцовай гаворцы, песнях. У падзверджанне гэтага артысты Дома культуры праспявалі адну з даўніх песень.
Размова ішла і пра знакамітых землякоў, якія праславілі наш край. А самай важнай тэмай мерапрыемства стала тэма захавання памяці аб подзвігу савецкага народа ў Гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўспомнілі трагічныя падзеі, якія адбываліся на Хорастаўшчыне ў лютым 1943 года. Паразважалі, чаму так важна памятаць пра падзеі ваеннага ліхалецця, і зрабілі выснову, што памяць аб вайне прызывае нас да адказнасці за мір на зямлі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий