27 августа 2022

#ЛітАлфавіт Уладзімір Дубоўка

Працягваем вывучаць наш #ЛітАлфавіт з Уладзімірам Дубоўка. Развітваемся з летам, чытаючы верш "Восень".

Набліжаецца восень да нас
ціхутка.
Уцякала лета ад восені 
хутка.
Пагубляла, ўцякаючы, лета
уборы.
А яны - у амшарах, у пушчы, - 
як зоры.
Як чырвоныя зоры, каліна, 
брусніцы.
Ў іх пра новае лета надзея
ільсніцца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий