Надвор'е казачнае... Самы час чытаць цікавыя творы пра зіму. Бібліятэкар Хорастаўскай сельскай бібліятэкі завітала ў Хорастаўскі яслі-сад, каб пазнаёміць выхаванцаў з самымі займальнымі апавяданнямі і вершамі аб цудоўнай пары года - чараўніцы-зіме.
Дзеткі вельмі уважліва слухалі вершы, адгадалі загадкі, але найбольш выхаванцаў уразіў верш Ніны Галіноўскай "Пісьмо на снезе".
Як аказалася, пісьмо напісалі птушкі, каб дзеткі зрабілі для іх кармушкі. 
Комментариев нет:
Отправить комментарий