17 сентября 2021

Гадзіна краязнаўства "Тут Радзімы маёй пачатак"

17 верасня наша краіна адзначае самае "маладое" свята - Дзень народнага адзінства. У Хорастаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна краязнаўства "Тут Радзімы маёй пачатак", прымеркаваная да гэтай значнай падзеі. Бібліятэкар расказала удзельнікам аб тым, чаму менавіта да гэтага дня прымеркавана свята. Вучні ДУА "Хорастаўская сярэдняя школа Салігорскага раёна" актыўна ўдзельнічалі ў размове, кожны выказваў свае бачанне народнага адзінства. У выніку прыйшлі да агульнай высновы аб тым, што нават маленькая добрая справа можа з'яднаць і дазволіць адчуць сябе часткай цэлага і нераздзельнага.



Комментариев нет:

Отправить комментарий