09 августа 2021

Лесавічок запрасіў у госці

У бібліятэцы зноў было весела ад дзіцячых галасоў. Выхаванцы дзіцячага садка "Крынічка" аграгарадка Хорастава прыйшлі ў госці да... Лесавічка! Так, у бібліятэцы жыве сапраўды Лесавік, які ведае аб прыродзе ўсё і нават болей. Ён даручыў бібліятэкару пазнаёміць дзетак з кнігамі аб прыродзе, загадаць ім загадкі пра жывёл. А яшчэ даў сваім маленькім гасцям адказнае даручэнне. У бібліятэцы былі схованы грыбочкі. Дзеткам патрэбна было сабраць іх і раздзяліць на ядомыя і не ядомыя. Даручэнне было выканана, бо дзеткі, негледзячы на свой юны ўзрост, вельмі старанныя і адказныя.






Комментариев нет:

Отправить комментарий