07 июля 2021

Літаратурная гасцёўня “Спадчына роднага краю”


7 ліпеня ў Хорастаўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Спадчына роднага краю”, прысвечанай дню нараджэння Я. Купалы, у межах паэтычнай эстафеты “Я сын сваёй зямлі, нашчадак беларусаў”.
Адкрывалі мерапрыемства артысты Хорастаўскага Дома культуры песняй “Малітва” на словы Я. Купалы, якая гучала вельмі пранікнённа. Бібліятэкар напомніла прысутнічаючым біяграфію беларускага песняра.
Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў гасцёўні быў візіт салігорскай пісьменніцы, аўтара шматлікіх зборнікаў, члена Грамадскага аб’яднання “Беларускі літаратурны Саюз “Полоцкая ветвь” Валянціны Бабко-Аляшкевіч.
Яна пазнаёміла прысутнічаючых са сваёй творчасцю. Вершы Валянціны Віктараўны краналі самыя патаемныя струны душы. Самыя шчырыя пачуцці выклікалі творы таленавітай зямлячкі. Гэтая сустрэча будзе для ўсіх яскравым успамінам.








Комментариев нет:

Отправить комментарий